5
сак

Чытка п'есы Каці Чэкатоўскай «Апошні сняданак»

Чытка п'есы Каці Чэкатоўскай «Апошні сняданак»
5 сакавіка | 19:00 | Другі Паверх (Машерова,9/8)

Рэжысёрка — Валянціна Мароз
Мастак па касцюмам — Андрэй Часнакоў
Музычнае суправаджэнне — Эрык Арлоў-Шымкус
Выканаўцы — удзельні_цы Лабараторыі сацыяльнага тэатра ECLAB

Беларусь знаходзіцца ў топе сусветнага рэйтынгу спажывання алкаголю на душу насельніцтва. Як вынік — распаўсюджаны алкагалізм, сямейны гвалт і нізкі ўзровень жыцця. Пры гэтым дзяржава не прапануе ніякіх праграм або выразных шляхоў вырашэння гэтай праблемы.

А што адчувае дзіця, якое расце ў сям'і, дзе адзін з бацькоў — алкаголік? Як спрабуе спраўляцца з гэтай бядой? Дзе шукае падтрымку і ці ўдаецца яму знайсці выйсце з такой сітуацыі? Ці магчыма вырашыць праблему самастойна, без удзелу дарослых?

П'еса Каці Чэкатоўскай «Апошні сняданак» як раз пра тое, як дзве юныя гераіні, якія жывуць у сям'і з бацькам-алькаголікам, спрабуюць справіцца з гэтай праблемай. У рэшце рэшт, яны знаходзяць выйсце — і яно вельмі нечаканае.

Уваход вольны. Неабходна рэгістрацыя

 

16
кра
анлайн-лекцыя Міхаіла Мінакова і дыскусія з удзелам Вольгі Шпарагі і Аляксея Братачкіна 24 красавіка
30
сак
Новы анлайн-рэсурс ад каманды ECLAB!