Таня Арцімовіч

Даследчыца, куратарка, рэжысёрка. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, як рэжысёрка стажыравалася на Эксперыментальнай сцэне пад кіраўніцтвам А. Праудзіна (Санкт-Пецярбург). У 2014-15 гадах знаходзілася на рэзідэнцыі ў Цэнтры сучаснага мастацтва Ujazdowski Castle (Польшча) і Solitude Akademie (Германія). Заснавальніца платформы перфарматыўных практык «зЕрне». Член East European Performing Arts Platform.

Асноўны фокус даследаванняў: культурныя даследаванні і антрапалогія, перфарматыўныя даследаванні, эксперыментальны тэатр БССР.

Праекты:
Беларусь 4'33 горад сонца кропка нуль. Мультымедыйны перформанс (сумесна з А. Сарокіным), Фестываль ТЕАРТ, 2016. Аўтарка ідэі і рэжысёрка.
Людміла Русава. Выставачны праект, галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск 2015. Куратарка.
Менск. Нон-канфармізм 1980-х. Выставачны праект, галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск 2015. Куратарка.
У чаканні вайны. Выстава, Цэнтр чэшскай культуры, Берлін. Куратарка.

ВЫБРАНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

Артимович Т.  От изоляции к публичности: «New art of Belarus» (Польша, 2000) и «Open The Doors: Belarusian Art Today» (Литва, 2010). // Радиус нуля. Онтология арт-нулевых. Минск 2000-2010 / Под ред. О.Жгировской, О.Шпараги, Р.Вашкевича. Минск: Логвинов, 2013.

Артимович Т. «Земля № 2»: история одного апокалипсиса. // Платформа перформативных практик «зЕрне»

Артимович Т. Группа «Белорусский климат»: фотографический перформанс «Покорение белорусских пустынь», 1988. // Платформа «Калектар», 2016.

Арцімовіч Т. Перазагрузка сцэны? Грамадскі тэатр у Польшчы і Беларусі // Платформа перформативных практик «зЕрне», 2016.