Развіццё інтэрнэту істотна паўплывала на шмат якія традыцыйныя ўяўленні пра грамадства. Глыбокія змены ў палітычнай, эканамічнай, прававой і прафесійнай сферах відавочныя для ўсіх. Аднак адзінага пункту гледжання на гэтыя трансфармацыі няма – экспаненцыяльнае развіццё інтэрнэту ды імклівы рост інтэрнэт-аўдыторыі па ўсім свеце прывялі да таго, што сёння навукоўцы разглядаюць інтэрнэт з розных даследчых пазіцый.

Мэта курсаў канцэнтрацыі «Інтэрнэт і грамадства» – міждысцыплінарнае вывучэнне зменаў, звязаных з развіццём інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ды інтэрнэту ў розных сферах жыцця.