Сума (бія)тэхналогій: вынаходніцтва новай прыроды і саміх сябе

молекулярный генетик, магистр социологии

Мы жывем у час грандыёзных біятэхналагічных адкрыццяў, калі хуткасць тэхнічнага прагрэсу, а разам з ім і сацыяльных зменаў катастрафічна высокія. Тэхналогіі змяняюць наш свет і ажыццяўляюць нашы жаданні. Біятэхналогіі мадэлююць і рэдагуюць само жыццё.

Такі ўзровень тэхналагічнай дасканаласці ператварае «гульню ў Бога» ў рэальнасць. Ужо зараз медыцына становіцца прэвентыўнай і персаніфікаванай, высокадакладныя аперацыі ажыццяўляюцца хірургам-робатам, уся медыцынская база пастаянна абнаўляецца найноўшымі даследаваннямі з усяго свету і ўжо загружана ў cloud. Удасканаленне чалавека і пазбаўленне ад хвароб магчымыя яшчэ на прэнатальным этапе. Генна-мадыфікаваныя арганізмы, рэдагаванне геному чалавека, тэрапеўтычнае кланаванне, удасканаленне чалавека, designer babies становяцца часткай нашай рэальнасці.

Падобнае тэхналагічнае ўсёўладдзе сутыкае нас са значнай рэканфігурацыяй самой канцэпцыі жыцця. Яно становіцца падставай для этычных канфліктаў, новых надзеяў і рызык і трапляе пад міждысцыплінарную юрысдыкцыю біяэтыкі, дзе пытанні якасці і каштоўнасці чалавечага жыцця становяцца пытаннямі найвышэйшага прыярытэту.

Гэты курс накіраваны на знаёмства і крытычнае асэнсаванне сацыяльных трансфармацый у святле перадавых бія- і медыцынскіх тэхналогій. Мы будзем казаць пра даследаванні этычнай праблематыкі і сітуацыі маральнага выбару, пра маральныя нормы паводзін лекара і даследчыка і канфлікт паміж ўсеагульнасцю этычных прынцыпаў і унікальнасцю канкрэтнага маральнага выбару.

Узаемадзеянне чалавека і тэхналогій пастаянна ўскладняецца і будзе абмяркоўвацца скрозь прызму міждысцыплінарных перасячэнняў натуральна-навуковых ведаў, біятэхналогій, медыцыны, палітыкі, міжнароднага права і філасофіі. У выніку праходжання курса студэнты і студэнткі пазнаёмяцца з пярэднім краем развіцця біятэхналогій, навучацца арыентавацца ў полі біямедыцынскіх практык і крытычна ставіцца да асэнсавання сацыяльных эфектаў прымянення тэхналогій і іх уплыву на паўсядзённае жыццё.

Літаратура:

Фрагмент дискуссии «Рискованная свобода биотехнологий: об этике и границах нашего влияния на эволюцию» 
Лекция Йоанны Ружинска «Дивный Новый Человек»: этика усовершенствования человека

Відэа для азнаямлення:

Ted Talks. Paul Root «It’s time to question bioengineering» (доступны русские субтитры)
Ted Talks. Juan Enriques «What will humans look in 100 years» (доступны русские субтитры)