Her_story: навука, палітыка, практыка

магістэрка гісторыі

Мэта курса — пашырэнне гістарычных ведаў і развіццё крытычнага падыходу да гісторыі з гендарнай факусоўкай.

У пачатку курса мы разгледзім гендарныя пытанні да тэорыі і метадалогіі гісторыі ў цэлым, а далей пяройдзем да аналізу сацыяльных стратыфікацыі жанчын (гетэры / жрыцы / матроны, дачкі / жонкі / ўдавы, манашкі / прастытуткі і г.д.) і іх паўсядзённых практык, а таксама асобных прыкладаў жанчын, якія ўплываюць у розныя гістарычныя эпохі на сістэмы дзяржаў і грамадстваў.

Акрамя гэтага, студэнткі і студэнты пазнаёмяцца з сучаснымі метадамі аўтабіяграфіі і вуснай гісторыі, што дапаможа зразумець, як агульнапрынятыя трактоўкі гісторыі могуць супадаць або адрознівацца ад індывідуальных перажыванняў людзей на фоне маштабных палітычных зменаў (ці, у прыватнасці, гісторыя — з пазіцый жаночага вопыту).

У выніковай частцы курса мы азнаёмімся з правіламі стварэння і рэдагавання старонак вікіпедыі, каб мець магчымасць самастойна «ўпісаць» жаночыя імёны ў гісторыю. У якасці выніковага задання студэнткі і студэнты створаць уласныя аўтарскія старонкі з біяграфіямі выбраных па іх прыярытэтам жанчын.

Літаратура:

Пушкарева Н.Л. Гендерная история // Алексеев В.В., Крадин Н.Н., Коротаев А.В. (ред.) Теория и методология истории: учебник для вузов М.: Учитель, 2014. С. 287-312 
Гендерные истории Восточной Европы / Под ред. Е. Гаповой, А. Усмановой, А. Пето. Мн.: ЕГУ, 2002
Женщины на краю Европы / Сборник статей под редакцией Е. Гаповой. Мн.: ЕГУ, 2003.
Женщины в истории: возможность быть увиденными: Сб. науч. ст. / Под ред. И.Р. Чикаловой. Минск: БГПУ. – Вып. 1-3, 2001-2004.