Gender Mainstreaming: навошта і якім чынам інтэгруецца гендарна-адчувальны падыход

магістарка гендарных даследаванняў, магістарка сацыялогіі права

Часцей за ўсё гендырны мэйнстрымінг вызначаецца як стратэгія дасягнення гендарнай роўнасці. На гэтым курсе студэнткі і студэнты даведаюцца пра вытокі дадзенага падыходу, яго элементы і механізмы.

Акрамя таго, мы сканструюем стратэгіі дасягнення гендарнай роўнасці ў розных галінах (палітыцы, міжнароднай гуманітарнай дапамозе, праектнай дзейнасці і г.д.), на розных узроўнях, ад імя розных актараў (агенцтваў па развіцці, міжнародных арганізацый, НДА, дзяржаўных структур) і з дапамогай розных сродкаў. А таксама зоймемся іх дэканструкцыяй. Якія тыпы роўнасці дасягаюцца рознымі стратэгіямі інтэграцыі гендарнага падыходу? Якія існуюць адрозненні ў падыходах розных грамадскіх структур і што гэта азначае? Хто асноўныя бенефіцыяры пэўных гендарных падыходаў і якія магчымасці ў кожнага з іх? І галоўнае: што трэба зрабіць, каб роўнасць стала не дэкларацыяй ідэалу, а практыкай?