Гендар, норма, ідэнтычнасць у постсавецкім кантэксце

дактарантка, сацыялагіня

У грамадстве ствараюцца і ўзнаўляюцца пэўныя прадпісанні, якія вызначаюць, што ёсць сацыяльна прымальнай нормай, а што не. Панятак «гендар» адсылае нас да таго, якім чынам перадзададзеныя сацыяльныя адрозненні робяцца асновай для нераўнапраўя ў прафесійнай, сямейнай, бытавой і сексуальнай сферах.

Гэтая тэма асабліва актуальная ў беларускім кантэксце, дзе існуе супярэчнасць паміж заканадаўчым замацаваннем гендарнай роўнасці з аднаго боку і ўстаноўкай на так званыя традыцыйныя каштоўнасці - з другога. Гендарныя даследаванні канстатуюць, што адраджэнне традыцыяналісцкіх каштоўнасцяў і сур'ёзныя змены ў афіцыйнай ідэалогіі сям'і і сямейнай палітыцы адбываюцца ў большасці постсавецкіх краін.

Узмацненне кансерватыўных тэндэнцый (ажно да выхаду ў публічнае поле з канкрэтнымі заканадаўчымі ініцыятывамі) – гэта рэакцыя на сацыяльныя змены ў грамадстве, на пераўтварэнне сацыяльных і гендарных стасункаў. У сваю чаргу, даследаванні «нарматыўнасці» даюць магчымасць высветліць прычыны і ўмовы ўзнаўлення гендарных стэрэатыпаў ды існых у грамадстве гендарных роляў, а гэта дазваляе выявіць бар'еры на шляху пераадолення дыскрымінацыі.

Мэты і задачы курса – вывучэнне ключавых паняткаў гендарнай тэорыі і асноўнай праблематыкі гендарных даследаванняў, азнаямленне з сацыяльнымі праблемамі праз прызму гендарнай тэорыі і гендарнай асіметрыі, якая мае месца ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а таксама стварэнне канкрэтных прадуктаў і выказванняў (візуальных, тэкставых ды інш.) на гэтую тэму.

Тэксты для азнаямлення:

Лорбер, Джудит. Пол как социальная категория // Thesis, вып. 6. 1994. С. 127–136.

Скотт, Джоан. Гендер: полезная категория исторического анализа // Введение в гендерные исследования. Ч. II: Хрестоматия. Под ред. С.В.Жеребкина. Харьков: ХЦГИ; СПб.: Алетейя. 2001.