Гарадскі лад жыцця і візуальная культура

архітэктар, дызайнер, мастак

Што такое «цэнтр горада»? Як гарадское асяроддзе ўплывае на лад жыцця гараджан? Якія гарады свету з'яўляюцца самымі лепшымі і самымі горшымі для жыцця і як на гэтым фоне выглядае Мінск?

Мэта курса — навучыць аналізаваць візуальную гарадскую сераду і яе ўзаемадзеянне з соцыумам.

У рамках курсу сучасны горад будзе разглядацца як хаос дыскурсаў і дыялог розных гарадскіх структур, якія задаюць яго візуальнае аблічча. Студэнты і студэнткі пазнаёмяцца з гісторыяй горада і праблемамі урбанізацыі на сучасным этапе, з рознымі аспектамі ўздзеяння візуальнага асяроддзя на грамадства, а таксама з магчымасцямі гарадскіх супольнасцяў уплываць на аблічча горада (і іх межамі).

Мы разгледзім прыклады самага зручнага і самага нязручнага для жыцця гарадскога асяроддзя. Пазнаёмімся з паняццем гарадскога маштабу і прааналізуем прыклады камфортнага і некамфортнага маштабаў розных гарадскіх тэрыторый.

Курс уключае сумесны практычны аналіз розных гарадскіх прастор і сацыяльных актыўнасцяў, семінары, дыскусіі і самастойныя міні-даследаванні мінскага візуальнага асяроддзя і яго ўплыву на нас як гараджан.

Матэрыялы для азнаямлення:
Waterfront Cities of the World. Copenhagen
В.Л. Глазычев. Как устроить удобный город?
Карло Ратти о 10 урбан-инновациях, которые изменят наши города