кіраўнік канцэнтрацыі,
кандыдат гістарычных навук

Мы жывем у эпоху урбанізацыі. Калі ў 1900 годзе ў гарадах пражывала 13% насельніцтва планеты, у 2000 годзе — амаль 47%, а сёння — ужо 55%. Паводле прагнозу ААН да 2050 года гараджане складуць 68% сусветнага насельніцтва. Ці значыць гэта, што хутка ўсе будуць жыць у гарадах?

Сучасны горад — вельмі складаная сістэма. Як пісаў аўтар канцэпцыі ўсеагульнага правы на горад, французскі сацыёлаг Анры Лефевр, гэта месца адрозненняў, гэта праца і тварэнне, у якім прымалі і прымаюць удзел усе яго жыхары. Развіццё гарадоў часта вызначаецца кропкамі ўплыву, якія ўтвараюцца ў нечаканых месцах і аказваюцца крыніцай сіл, здольных змяніць баланс у сістэме. Па словах амерыканскага інжынера Джэя Форрэстэра, аўтара кнігі «Дынаміка развіцця горада», аддаленая рэакцыя на якое-небудзь адміністрацыйнае новаўвядзенне часта аказваецца прама процілеглай той, якую чакалі.

сокіраўніца канцэнтрацыі,
мастацтвазнаўца, мастацкая куратарка
сокіраўніца канцэнтрацыі,
магістр тэатральнага мастацтва, рэжысёр

Сучаснае (contemporary) мастацтва і тэатр — складаныя сінтэтычныя з'явы, якія задзейнічаюць розныя віды мастацтваў і выразных сродкаў. Сёння паміж тэатрам і сучасным мастацтвам сціраюцца межы, а традыцыйныя, «статычныя» ўяўленні пра іх прыроду размываюцца. У сучасным тэатры выкарыстоўваюцца відэа-арт ды інсталяцыя, мультымедыя і фатаграфія, а ў сучасным мастацтве — тэатральныя практыкі, элементы сontemporary dance ды іншыя.

Канцэнтрацыя «Сучаснае мастацтва і тэатр» уяўляе сабой сінтэтычны і міждысцыплінарны эксперымент, які спалучае тэорыю і практыку, аналіз і рэалізацыю творчых ідэй. У ходзе навучання студэнты і студэнткі будуць вывучаць знакавыя тэарэтычныя тэксты, удзельнічаць у дыскусіях і вучыцца практычным навыкам.

кіраўніца канцэнтрацыі,
Магістр сацыялогіі

Дзе пачынаецца гендар і як ён уваходзіць у наша жыццё? З якіх пазіцый яго можна аналізаваць? Ці можа чалавек выйсці за межы свайго гендара? Ці ўплывае пол на поспех у мастацтве? Ці патрэбна дзяржаве гендарная палітыка і ў чым могуць заключацца яе недахопы? І як доўга нам чакаць сапраўднага раўнапраўя палоў і прызнання ўсіх сэксуальнасцяў? Гендарная канцэнтрацыя ўключае ў сябе адукацыйныя курсы, публічныя лекцыі для шырокай аўдыторыі і практычныя воркшопы. Слухачы і слухачкі курсаў даведаюцца, якія змены адбыліся ў палітыцы, мастацтве, уяўленнях пра сэксуальнасць у сувязі з трансфармацыяй гендарных адносін у XX-XXI стагоддзях. Практычныя воркшопы пазнаёмяць з арганізацыямі і ініцыятывамі, якія працуюць з гендарнымі тэмамі ў Беларусі.

кіраўнік канцэнтрацыі,
дактарант, гісторык

Публічная гісторыя – гэта адносна новая вобласць ведаў, у межах якой мы паспрабуем зразумець, як гісторыя можа функцыянаваць за межамі акадэмічных інстытуцый. Вялікая ўвага будзе надавацца рэпрэзентацыям гісторыі ў публічнай сферы, то бок у масавай культуры і медыя, мастацтве, кіно, літаратуры, музеях і гэтак далей.

Для Беларусі ўяўленні пра тое, што такое гісторыя, часта будуюцца на ідэі яе «аб'ектыўнасці», якія абапіраюцца на існую інтэлектуальную традыцыю. Але сёння мы мусім не толькі перагледзець гэтыя ўяўленні, але і пазбегчы іншай крайнасці – ідэі пра тое, што мы заўсёды сутыкаемся толькі з адвольным трактаваннем мінулага. Акрамя таго, нам часта не стае ведаў для крытычнага падыходу да той гістарычнай фармацыі, з якой мы сутыкаемся амаль штодня.

кіраўніца канцэнтрацыі,
кандыдатка філасофскіх навук

У сучасных грамадствах – і беларускае грамадства тут не выключэнне – вядуцца вострыя спрэчкі пра адносіны традыцый і сучасных стыляў жыцця; пра траекторыі нацыяналізму і глабалізацыі; пра генныя тэхналогіі і права на сваё цела. Як ставіцца да такіх дыскусій? Як разабрацца ў аргументах бакоў і сфармаваць сваё ўласнае меркаванне?

Курсы канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» накіраваныя не толькі на ўвядзенне ў кола гэтых пытанняў, але і на знаёмства з тымі паняткамі і тэорыямі, якія робяць пазіцыі розных бакоў пераканаўчымі і актуальнымі. Ці дастаткова, словамі філосафа Поля Рыкёра, праяўляць у нашым жыцці «непакой пра бліжняга»? Ці трэба думаць яшчэ і пра «справядлівасць для кожнага чалавека», то бок задумвацца і клапаціцца пра грамадскую прастору, плюральнасць і публічнасць? Бо, як некалі меркаваў Арыстоцель, а ў другой палове ХХ стагоддзя пісалі Ганна Арэнт, Юрген Габэрмас і многія іншыя філосафы, акурат у іх чалавек у поўнай меры рэалізуе самога сябе і дапамагае ў самарэалізацыі іншым.

кіраўніца канцэнтрацыі,
кандыдат філалагічных навук, культуролаг

Масавая культура — адно з ключавых паняццяў, якія вызначылі аблічча ХХ стагоддзя. Разважанні пра яе формs і структуры дазваляюць глыбей зразумець тое, што адбывалася з грамадствам у ХХ стагоддзі. Як масавая культура ўбірала ў сябе ідэалогіі і як супрацівілася ім? Якая была яе спецыфіка пры таталітарных рэжымах і ці можна казаць пра «савецкую масавую культуру»? Як яна транслявала і ўмацоўвала стэрэатыпы і якім чынам можна папулярызаваць значныя філасофскія ідэі?

Сёння наш паўсядзённы вопыт шмат у чым вызначаецца постмассовой (папулярнай) культурай, якая больш не супрацьпастаўляецца элітарнай: яна татальная і фрагментаваная, медыятызаваная і личбавая, носіць шматвектарны і шматузроўневы характар. Фактычна мы ў яе пагружаныя, але ў нас ёсць магчымасць самастойна складаць сваю карту масавага і сеткавага карыстальніка, якая будзе вызначаць нашыя каштоўнасці і карціну свету (а таксама тэмы для пастоў і размоў).