Навучанне ў ECLAB дало мне магчымасць сфармуляваць і задаць пытанні самой сабе: пра грамадства, палітыку, гісторыю, культуру, паўсядзённасць, сістэмы, працэсы і паняткі, якія не ёсць абстрактнымі, як думалася раней, а ёсць той атмасферай і тым падмуркам, дзе фармуецца нашае «тут і цяпер».

Навучанне ў ECLAB дало мне магчымасць сфармуляваць і задаць пытанні самой сабе: пра грамадства, палітыку, гісторыю, культуру, паўсядзённасць, сістэмы, працэсы і паняткі, якія не ёсць абстрактнымі, як думалася раней, а ёсць той атмасферай і тым падмуркам, дзе фармуецца нашае «тут і цяпер». Таксама важна зразумець, што нават калі на гэтыя пытанні нехта ўжо адказаў, гэта яшчэ не азначае, што не трэба іх задаваць.

На пытанне, чым ECLAB адрозніваецца ад звычайных ВНУ, не магу адказаць за ўсе ВНУ – з маёй мне пашчасціла, але нават там ёсць праблемы. Цяжка ў цэлым ігнараваць тэндэнцыю абыякавасці, уласцівую не толькі студэнтам, але і некаторым выкладчыкам, адсутнасць інтарэсу да навучальнага працэсу, жаданне атрымаць прахадны бал і чарговы марны залік (асабліва гэта датычыць гуманітарных прадметаў), скарачэнне гадзін лекцый, адсутнасць семінараў. ECLAB дае магчымасць выбраць курсы, якія найбольш цікавыя, а сама атмасфера адрозніваецца максімальнай нефармальнасцю і камфортам. Меркаванне кожнага важнае і каштоўнае, ніхто не застанецца непачутым, ёсць прастора для дыскусіі і размовы. Ёсць магчымасць індывідуальна абмеркаваць з кожным выкладчыкам сваю працу, атрымаць каштоўныя парады для далейшага развіцця.

Найбольш яркім уражаннем ад вучобы ў ECLAB для мяне быў сам ECLAB: супольныя мерапрыемствы, навучальная і не толькі, людзі, блізкія па духу, выкладчыкі, якія натхняюць.

 

ВЫПУСКНІКІ ПРА ECLAB


Аляксандр Сцяпанаў
ECLAB дае магчымасць наблізіцца да заходняга ўзроўню soft skills тут у Беларусь. А яшчэ ECLAB практычны. Напрыклад, для маёй працы па стварэнні лічбавых прадуктаў.
Марына Майсіеня
Што дае навучанне ў ECLAB? Акрамя крытычнага мыслення і новай оптыкі для аналізу твораў мастацтва я набыла надзвычайны досвед працы ў калектыве. Лекцыі і майстар-класы, дыскусіі і творчыя заданні – усё гэта вучоба ў ECLAB.
Юлія Занямонская
Тэмы, якія закранаюцца на занятках у ECLAB, міжволі ўваходзяць у паўсядзённае жыццё, трансфармуюць акружэнне, мяняюць стаўленне да шматлікіх працэсаў. Я навучылася не баяцца пераменаў, у мяне з'явілася прага ведаў, я сустрэла людзей, якіх зараз па праву магу назваць сябрамі
Улада Вараб'ёва
Вучоба ў ECLAB пашырыла мае веды, дала магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял, пазнаёміла з цікавымі людзьмі і прымусіла задумацца пра многія з'явы. Будзьце актыўнымі, выказвайце сваё меркаванне, нават калі яно не супадае з меркаваннем аўдыторыі і выкладчыкаў, таму што ў ECLAB ёсць месца ўсім.
Лера Фадзеева
ECLAB унікальны, у першую чаргу, як супольнасць – ніколі я не сустракала столькі людзей з такімі рознымі поглядамі і інтарэсамі. Самае яркае ўражанне ад вучобы – гэта сяброўства. Кожны момант, праведзены ў еклабаўскай супольнасці, быў бясцэнны.
Дар'я Ржаўцава
Я магу апісаць ECLAB адным словам – натхненне. І яно жыве паўсюль: у выкладчыках і выкладчыцах, студэнтах і студэнтках, зносінах, праектах, а галоўнае – у імкненні рухацца далей і займацца тым, што сапраўды любіш!

Старонкі