Захапляльныя артыкулы, цікавыя дыскусіі, неадназначныя меркаванні дазваляюць развіць шматграннасць мыслення і дазваляюць лепш разабрацца ва ўласных думках. ECLAB – гэта цэлы свет, які дазваляе табе мысліць шырэй, глыбей, далей, вышэй...

 

ECLAB – гэта проста надзвычайнае месца, не проста вельмі цікавы праект, не проста цудоўныя людзі. Захапляльныя артыкулы, цікавыя дыскусіі, неадназначныя меркаванні дазваляюць развіць шматграннасць мыслення і дазваляюць лепш разабрацца ва ўласных думках. А людзі, якія атачаюць цябе тут, ствараюць непаўторную атмасферу. Як выкладчыкі, так і студэнты натхняюць і зараджаюць энтузіязмам. ECLAB – гэта цэлы свет, які дазваляе табе мысліць шырэй, глыбей, далей, вышэй...

 

ВЫПУСКНІКІ ПРА ECLAB


Аляксандр Сцяпанаў
ECLAB дае магчымасць наблізіцца да заходняга ўзроўню soft skills тут у Беларусь. А яшчэ ECLAB практычны. Напрыклад, для маёй працы па стварэнні лічбавых прадуктаў.
Марына Майсіеня
Што дае навучанне ў ECLAB? Акрамя крытычнага мыслення і новай оптыкі для аналізу твораў мастацтва я набыла надзвычайны досвед працы ў калектыве. Лекцыі і майстар-класы, дыскусіі і творчыя заданні – усё гэта вучоба ў ECLAB.
Юлія Занямонская
Тэмы, якія закранаюцца на занятках у ECLAB, міжволі ўваходзяць у паўсядзённае жыццё, трансфармуюць акружэнне, мяняюць стаўленне да шматлікіх працэсаў. Я навучылася не баяцца пераменаў, у мяне з'явілася прага ведаў, я сустрэла людзей, якіх зараз па праву магу назваць сябрамі
Улада Вараб'ёва
Вучоба ў ECLAB пашырыла мае веды, дала магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял, пазнаёміла з цікавымі людзьмі і прымусіла задумацца пра многія з'явы. Будзьце актыўнымі, выказвайце сваё меркаванне, нават калі яно не супадае з меркаваннем аўдыторыі і выкладчыкаў, таму што ў ECLAB ёсць месца ўсім.
Лера Фадзеева
ECLAB унікальны, у першую чаргу, як супольнасць – ніколі я не сустракала столькі людзей з такімі рознымі поглядамі і інтарэсамі. Самае яркае ўражанне ад вучобы – гэта сяброўства. Кожны момант, праведзены ў еклабаўскай супольнасці, быў бясцэнны.
Дар'я Ржаўцава
Я магу апісаць ECLAB адным словам – натхненне. І яно жыве паўсюль: у выкладчыках і выкладчыцах, студэнтах і студэнтках, зносінах, праектах, а галоўнае – у імкненні рухацца далей і займацца тым, што сапраўды любіш!

Старонкі