Вучоба ў ECLAB дала мне новую метадалогію погляду на горад і навучыла актыўна цікавіцца публічным жыццём, а таксама крэатыўна і крытычна падыходзіць да шмат якіх пытанняў, бачыць нябачны гвалт і гендарную сегрэгацыю.

 

ECLAB моцна адрозніваецца ад акадэмічнай сістэмы адукацыі ўжо тым, што адчуванне іерархіі паміж вучнем і выкладчыкам мінімізаванае. Тут існуе зваротная сувязь, прапановы па нефармальных падыходах, майстар-класы, плюральнасць поглядаў. Я лічу надзвычайным, што на адным занятку могуць быць сабраныя людзі з дыяметральна супрацьлеглымі меркаваннямі і пазіцыямі, але яны паважліва ставяцца адно да аднаго – нават пасля актыўных спрэчак застаецца адчуванне падтрымкі, салідарнасці і ўзаемапавагі.

Два гады таму я скардзілася, што ў Мінску абсалютна няма куды схадзіць, але пасля ECLAB «жалезная заслона» паміж прыватным і публічным жыццём прыадкрылася, і цяпер я скарджуся на тое, што не паспяваю наведаць усе цікавыя мне выставы, лекцыі, дыскусіі. Гэта значыць, што вучоба ў ECLAB дала мне новую метадалогію погляду на горад і навучыла актыўна цікавіцца публічным жыццём, а таксама крэатыўна і крытычна падыходзіць да шмат якіх пытанняў, бачыць нябачны гвалт і гендарную сегрэгацыю.

Выдзеліць адну яркую падзею ў жыцці ECLAB мне складана: гэта і само паступленне, і знаёмства з выкладчыкамі, якія падтрымліваюць і натхняюць, гэта і пазавучэбныя супольныя паходы, і хваляванне ў чаканні адзнак за фінальныя працы. Іх вельмі шмат! Але самае галоўнае – гэта людзі: яны «канструююць» месца, ствараюць атмасферу, курс агульнага руху і надаюць сілаў для самастойнага шляху.

ВЫПУСКНІКІ ПРА ECLAB


Аляксандр Сцяпанаў
ECLAB дае магчымасць наблізіцца да заходняга ўзроўню soft skills тут у Беларусь. А яшчэ ECLAB практычны. Напрыклад, для маёй працы па стварэнні лічбавых прадуктаў.
Марына Майсіеня
Што дае навучанне ў ECLAB? Акрамя крытычнага мыслення і новай оптыкі для аналізу твораў мастацтва я набыла надзвычайны досвед працы ў калектыве. Лекцыі і майстар-класы, дыскусіі і творчыя заданні – усё гэта вучоба ў ECLAB.
Юлія Занямонская
Тэмы, якія закранаюцца на занятках у ECLAB, міжволі ўваходзяць у паўсядзённае жыццё, трансфармуюць акружэнне, мяняюць стаўленне да шматлікіх працэсаў. Я навучылася не баяцца пераменаў, у мяне з'явілася прага ведаў, я сустрэла людзей, якіх зараз па праву магу назваць сябрамі
Улада Вараб'ёва
Вучоба ў ECLAB пашырыла мае веды, дала магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял, пазнаёміла з цікавымі людзьмі і прымусіла задумацца пра многія з'явы. Будзьце актыўнымі, выказвайце сваё меркаванне, нават калі яно не супадае з меркаваннем аўдыторыі і выкладчыкаў, таму што ў ECLAB ёсць месца ўсім.
Лера Фадзеева
ECLAB унікальны, у першую чаргу, як супольнасць – ніколі я не сустракала столькі людзей з такімі рознымі поглядамі і інтарэсамі. Самае яркае ўражанне ад вучобы – гэта сяброўства. Кожны момант, праведзены ў еклабаўскай супольнасці, быў бясцэнны.
Дар'я Ржаўцава
Я магу апісаць ECLAB адным словам – натхненне. І яно жыве паўсюль: у выкладчыках і выкладчыцах, студэнтах і студэнтках, зносінах, праектах, а галоўнае – у імкненні рухацца далей і займацца тым, што сапраўды любіш!

Старонкі