Навіны

9
сьн
Вольга Шпарага, Вольга Раманава і Аляксей Братачкін прымуць удзел у міжнародным калёквіуме ў Франкфурце-на-Одэры
23
ліс
Воркшоп па гендарных коміксах 23 лістапада

Відэа пра ECLAB

Глядзіце канал ECLAB на YouTube

Выпускнікі пра ECLAB

  • Юлія Занямонская

    Тэмы, якія закранаюцца на занятках у ECLAB, міжволі ўваходзяць у паўсядзённае жыццё, трансфармуюць акружэнне, мяняюць стаўленне да шматлікіх працэсаў. Я навучылася не баяцца пераменаў, у мяне з'явілася прага ведаў, я сустрэла людзей, якіх зараз па праву магу назваць сябрамі.

     
  • Лера Фадзеева

    ECLAB унікальны, у першую чаргу, як супольнасць – ніколі я не сустракала столькі людзей з такімі рознымі поглядамі і інтарэсамі. Самае яркае ўражанне ад вучобы – гэта сяброўства. Кожны момант, праведзены ў еклабаўскай супольнасці, быў бясцэнны.

     
  • Марына Майсіеня

    Што дае навучанне ў ECLAB? Акрамя крытычнага мыслення і новай оптыкі для аналізу твораў мастацтва я набыла надзвычайны досвед працы ў калектыве. Лекцыі і майстар-класы, дыскусіі і творчыя заданні – усё гэта вучоба ў ECLAB.

     
  • Ганна Валынец

    Падчас вучобы ў ECLAB я пераканалася, што навокал вельмі шмат цікавых, глыбока захопленых сваімі вузкімі тэмамі (і гэтым выдатных) людзей. Тут матываваныя, а не «адбываючыя», выкладчыкі, матываваныя студэнты. 

     
  • Улада Вараб'ёва

    Вучоба ў ECLAB пашырыла мае веды і дала магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял. Будзьце актыўнымі, выказвайце сваё меркаванне, нават калі яно не супадае з меркаваннем аўдыторыі і выкладчыкаў, таму што ў ECLAB ёсць месца ўсім.

     

«Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» – гэта праект, які дазваляе атрымаць дадатковую адукацыю паводле сістэмы Liberal Arts Education. Гэта сістэма вылучаецца індывідуальным планам навучання, які сумяшчае шырыню дысцыплінарнага ахопу з глыбінёй вывучэння прадмету.

 

Мы прапаноўваем творчую атмасферу на занятках, свабодны інтэлектуальны абмен паміж студэнтамі і выкладчыкамі, адсутнасць «правільнага» пункту гледжання, а таксама развіццё навыкаў крытычнага мыслення.

 

Наша мэта – навучыць студэнтаў артыкуляваць сваю пазіцыю так, каб быць пачутымі і зразуметымі.

Галоўнае адрозненне праграм Liberal Arts ад традыцыйнай сістэмы беларускай адукацыі – арыентацыя на індывідуальны выбар студэнтаў, выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання, накіраванасць на дыялог, а не дыктат падчас навучання, а таксама шырокія магчымасці для актыўнай камунікацыі з выкладчыкамі.

Студэнты маюць права на выбар курсаў у адпаведнасці са сваёй вобласцю інтарэсаў: выбраўшы пэўную канцэнтрацыю – то бок набор базавых курсаў, – яны могуць таксама выбіраць любыя дадатковыя курсы з іншых канцэнтрацый.

КУРСЫ И ВЫКЛАДЧЫКІ

  • Аляксей Братачкін
    дактарант

    Ці існуюць сёння ў публічнай прасторы Беларусі спрэчкі пра гістарычнае мінулае? Калі так, то пра што спрачаюцца, як і чаму? Як патлумачыць пастаяннае перапісванне падручнікаў па гісторыі ў незалежнай Беларусі? Прычын і нагодаў для дэбатаў пра гістарычнае мінулае можа быць шмат. У межах курса мы паспрабуем зразумець, як яны вызначаюцца ў Беларусі палітычным, сацыяльным, культурным ды іншымі кантэкстамі.

  • Марына Сакалова
    кандыдат гістарычных навук

    У межах курса асноўная ўвага будзе надавацца не «канчатковым высновам», а абмеркаванню магчымых падыходаў да дыскусійных пытанняў, звязаных з кіраваннем інтэрнэтам. Якія існуюць формы ўдзелу ў кіраванні глабальным сецівам, развіцці і выкарыстанні яго інфраструктуры? Якія іх прававыя (у тым ліку ў нацыянальнай юрысдыкцыі) і сацыякультурныя аспекты (кантроль над кантэнтам, цэнзура, доступ да інфармацыі)? Як з дапамогай інтэрнэту могуць вырашацца праблемы інавацый і развіцця эканомікі?

ECLAB – ГЭТА

  • Цягам года нашы студэнты змогуць праслухаць больш за 10 курсаў, выбраных у адпаведнасці са сваімі інтарэсамі.
  • Усе заняткі ў ECLAB будуюцца на прынцыпе дыялогу. Мы прапаноўваем творчую атмасферу ды свабодны інтэлектуальны абмен паміж студэнтамі і выкладчыкамі.
  • Мы прапаноўваем пяць канцэнтрацый:
    «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка», «Масавая культура і медыя», «Публічная гісторыя», «Сучаснае мастацтва і тэатр».
  • Для студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў ECLAB штогод ладзіць адукацыйныя паездкі ў еўрапейскія краіны.