www.adukacyja.info

www.adukacyja.info – інфармацыйны рэсурс пра адукацыйныя магчымасці для беларусаў. Нашая каманда забяспечвае студэнтаў і маладых спецыялістаў актуальнай інфармацыяй на роднай мове, распрацоўвае новыя тэмы і фарматы, піша аўтарскія матэрыялы пра адукацыю ў Беларусі і за мяжой, пашырае сетку паспяховых выпускнікоў, а таксама кансультуе зацікаўленых па валанцёрскіх праграмах, адукацыйных і даследчых стыпендыях.

Кожнае лета мы ладзім з'езд выпускнікоў АДУфэст 2.0, мэтай якога з'яўляецца узмацненне сувязяў і абмен досведам сярод маладых прафесіяналаў, выпускнікоў розных спецыяльнасцяў з Беларусі і стыпендыятаў замежных праграм. Праграма ўключае ў сябе воркшопы на разнастайныя тэмы, прапанаваныя самімі ўдзельнікамі.

Нашая каманда ладзіць семінары і трэнінгі для беларускай моладзі на тэмы крытычнага мыслення і незалежнага ўспрымання інфармацыі. Нашыя эксперты даюць кансультацыі па працаўладкаванню, пошуку ўніверсітэта, напісанні матывацыйных лістоў і жыццярысаў, а таксама праходжанні сумоўя.

Мы арганізоўваем адукацыйныя і культурніцкія мерапрыемствы ў Менску і рэгіёнах Беларусі, прысвечаныя адукацыі ў розных краінах і прымеркаваныя да важных дат у студэнцкім і адукацыйным жыцці.

Адукацыя – стыль жыцця!