3
жні

Месца жанчын у палітыцы: прэзідэнцкая VS парламенцкая кампанія

Анлайн-лекцыя Лены Агарэлышавай «Месца жанчын у палітыцы: прэзідэнцкая VS парламенцкая кампанія»

7 жніўня | 19:00 | zoom (рэгістрацыя: https://forms.gle/GCaK3yApJbimKBKs5)

На лекцыі пагаворым пра асаблівасці рэпрэзентацыі і ўдзелу жанчын у парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 года і прэзідэнцкай кампаніі 2020-га.

Разбяром выказванні кандыдатаў і іх давераных асоб, асаблівасці рэпрэзентацыі і асвятлення дзейнасці кандыдатак у СМІ ў параўнанні з кандыдатамі, а таксама паразважаем, ці былі ў беларускай гісторыі аналагі жаночай палітычнай барацьбы.

За дзве гадзіны да правядзення лекцыі мы вышлем спасылку і пароль для падлучэння на email, пазначаны пры рэгістрацыі.

Лектарка: Алена Агарэлышава, гендарная экспертка і выкладчыца ECLAB

Мерапрыемства ў Facebook.

Фота: Аляксандр Шэлегаў

22
жні
Дарагія сябры!
7
жні
Польска-беларуская тэатральная майстроўня
14
ліп
10 ліпеня ў ECLAB прайшоў ужо шосты выпускны!
16
чэр
Серыя анлайн-дыскусій «Сацыяльная экалогія: праз пандэмію да ўтопіі»