15
лют

Great Books: Літаратура

Great Books Program – класічная для сістэмы Liberal Arts праграма, якая выкладаецца больш чым у 100 універсітэтах і каледжах ЗША і Еўропы.

У 2019 года ў ECLAB прайшлі першыя заняткі ў рамках праграмы Great Books: Філасофія. У новым годзе мы адкрываем набор на праграму Great Books: Літаратура і прапануем да абмеркавання 14 найважнейшых літаратурных і драматургічных твораў.

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы «Great Books: Літаратура» прачытаюць і абмяркуюць наступныя творы:

• Еўрыпід, «Медэя» | 15 лютага | вядучая – Ксенія Князева
• Томмазо Кампанэлла, «Горад сонца» | 22 лютага | вядучая – Лідзія Міхеева
• Уільям Шэкспір, «Гамлет» | 29 лютага | вядучая – Алена Мальчэўская
• Джонатан Свіфт, «Прыгоды Гулівера» | 7 сакавіка | вядучая – Наталка Харытанюк
• Мігель дэ Сервантэс Сааведра, «Дон Кіхот» | 14 сакавіка | вядучая – Вольга Сакалова
• Франц Кафка, «Працэс» | 21 сакавіка | вядучая – Лідзія Міхеева
• Вірджынія Вульф, «Арланда» | 28 сакавіка | вядучая – Наталка Харытанюк
• Антон Чэхаў, «Чайка» | 4 красавіка | вядучая – Ксенія Князева
• Бертольт Брэхт, «Матуля Кураж і яе дзеці» | 11 красавіка | вядучы – Аляксей Стрэльнікаў
• Джордж Оруэл, «1984» | 18 красавіка | вядучы – Аляксей Братачкін
• Ёган Вольфганг фон Гётэ, «Фаўст» | 25 красавіка | вядучая – Вольга Сакалова
• Міхаіл Булгакаў, «Майстар і Маргарыта» | 16 мая | вядучая – Вольга Сакалова
• Хорхе Луіс Борхес, Апавяданні | 23 мая | вядучая – Вольга Раманава
• Уладзімір Караткевіч, «Дзікае паляванне караля Стаха» | 30 мая | вядучая – Вольга Раманава

Удзельніцы і ўдзельнікі праграмы атрымаюць ад вядучых неабходныя каментары і тлумачэнні, а абмеркаванні ў групе дапамогуць па-новаму зірнуць на сутнасць і ўплыў вялікіх тэкстаў на свой час і сучаснасць.

Сустрэчы будуць праходзіць па суботах з 11:00 да 13:30.

Кошт удзелу ў адной сустрэчы – 25 BYN.
Кошт удзелу ва ўсіх сустрэчах блока «Great Books: Літаратура» – 290 BYN.
Для студэнт_ак і выпускні_ц ECLAB – 20 BYN і 230 BYN адпаведна.

 

Рэгістрацыя

Падрабязная інфармацыя на сайце

16
кра
анлайн-лекцыя Міхаіла Мінакова і дыскусія з удзелам Вольгі Шпарагі і Аляксея Братачкіна 24 красавіка
30
сак
Новы анлайн-рэсурс ад каманды ECLAB!