З чаго складаецца выява, і пра што яна кажа. Практыкум візуальнага аналізу

кандыдат культуралогіі

Гэта практычны курс для тых, хто хоча навучыцца арыентавацца ў бясконцай плыні візуальных вобразаў сучаснай культуры.

Што і як мы бачым? Ці бачым мы тое самае, што і ўсе астатнія? Якія асноўныя законы стварэння выявы? Што такое межы выявы, і дзе заканчваецца вобраз? Ці існуюць навуковыя метады расшыфроўкі візуальнага вобраза? Як зразумець і патлумачыць сучаснае мастацтва? Як даказаць усім, што ўлюбёны фільм – сапраўды найлепшы? Чаму адзін рэкламны постар нам падабаецца, а другі – не? Чым адрозніваюцца жаночыя і мужчынскія вобразы ў рэкламе? Што хаваецца за прыцягальнасцю чорна-белай выявы? Што такое  «візуальная пісьменнасць», і чаму пра яе ўсе гавораць? І нарэшце: няўжо «бачанне» – не фізіялагічная, а культурная катэгорыя?

Галоўныя задачы курса – навучыць не проста глядзець, але бачыць, а таксама аргументавана гаварыць і пісаць пра выявы і візуальныя вобразы.

На занятках мы пазнаёмімся з рознымі метадалагічнымі падыходамі да аналізу выяваў (ад семіётыкі да тэорыі мантажу), а таксама з прынцыпамі інтэрпрэтацый выяваў і расшыфроўкі візуальных вобразаў. Мы пагаворым пра межы кадра і асновы кампазіцыі, пра сучасную трактоўку законаў залатога сячэння і законы візуальнага ўспрымання.

Тэкст для азнаямлення:

Даниэль С. Искусство видеть. М.: Амфора, 2006.