Як уладкована сучаснае грамадства: постмассавая культура і штодзённасць у сацыялагічнай перспектыве

сацыёлаг

Прасторы сацыяльных сетак, папулярнага кіно і тэлебачання, сучаснага горада і нават гіпермаркета – гэта ўнікальныя сімвалічныя агламерацыі. Яны ж – месца сустрэчы чалавека і працы, чалавека і мастацтва, чалавека і палітычнай рэальнасці.

Сеткавы прынцып новых тыпаў камунікацыі дазваляе мысліць наша грамадства як постмасавае і аналізаваць яго выключна з гэтага пункту гледжання: «масы» структуруюцца ў супольнасці, распадаюцца на лакальныя кластары, індывіды шукаюць новыя спосабы як удзелу, так і няўдзелу ў сацыяльных узаемадзеяннях.

Як мы прыйшлі да такога статус-кво? Якімі былі перадумовы развіцця медыя і сацыяльна-палітычных сістэм ХХ стагоддзя, што вызначылі магчымасць узнікнення постмасавай культуры? Як трансфармаваліся патэрны паўсядзённасці ў мінулым стагоддзі (у эпоху мадэрну і постмадэрну), і якія пераломы перажывае паўсядзённасць сёння? Якія існуюць механізмы складанага ўзаемадзеяння медыя і сацыяльна-палітычнай сферы? Як паўсядзённасць адлюстроўвае гэтыя часам канфліктныя, рэвалюцыйныя ўзаемаадносіны?

Наш курс будзе прысвечаны пошуку адказаў на гэтыя пытанні з дапамогай такіх дысцыплін, як сацыялогія ведаў, сацыялогія медыя, сацыялогія паўсядзённасці, а таксама крытычных метадаў Фрэдрыка Джэймісана і Славоя Жыжэка.

Тэкст для азнаямлення:

Н. Луман. «Что происходит?» и «Что за этим кроется». Две социологии и теории общества. Социологическое обозрение, Т.6, №3, 2007