Сучаснае мастацтва як адкрыты праект

мастацтвазнаўца, мастацкая куратарка

Паняцце «сучаснае мастацтва» (contemporary art) не паддаецца кароткаму азначэнню. Гэта звязана з тым, што яно да гэтага часу вызначае і перавызначае сябе зноў і зноў. Менавіта таму ў межах курса прапануецца разглядаць сучаснае мастацтва як адкрыты праект, што дазваляе апісваць яго як незавершаны працэс. Гэта азначае, што яно адкрытае розным формам і стратэгіям рэалізацыі ды розным спосабам інтэрпрэтацыі.

Тым не менш, мы можам вылучыць асобныя рысы, характэрныя для contemporary art: выкарыстанне пэўных мастацкіх практык і дамінаванне тых ці іншых тэм, формы працы з прасторай і часам, стратэгіі ўзаемадзеяння з іншымі відамі мастацтва і рознымі навуковымі дысцыплінамі.

На занятках студэнты і студэнткі пазнаёмяцца з рознымі практыкамі і найбольш актуальнымі кірункамі contemporary art (відэа-арт, community based art, public art і інш.).

Тэксты для азнаямлення:

Б. Гройс. Топология современного искусства 

А. Вуянович. Перформанс и перформативность (лекцыя) 

Іншыя курсы канцэнтрацыі

Аксана Жгіроўская, Вольга Шпарага, Ганна Самарская
Аксана Жгіроўская
Таня Арцімовіч
Валянціна Мароз
Ксенія Дубоўская
Дзмітрый Багаслаўскі
Алена Мальчэўская, Святлана Уланоўская, Таня Арцімовіч