Інтэрнэт: міты і вобразы

магістар палітычных навук, палітоляг

Інтэрнэт ці сеціва сёньня нароўні з пісьменствам і друкам ахоплівае ці ня кожнага зямляніна, пранікаючы ва ўсе сфэры дзейнасьці чалавека. Вакол гэтай зьявы, вядомай усім і даступнай бальшыні, утварылася цэлае воблака мітаў і вобразаў, страхаў і замілаваньняў.

З 1990-х гадоў у сацыяльных навуках паўсталі і пачалі распрацоўвацца тэорыі ды падыходы, што тлумачаць, якім чынам чалавечая манера думаньня і дзеяньня зьмяняецца пад уплывам інтэрнэту. З аднаго боку, навука часта ўступае ў спаборніцтва з папулярнымі, часта забабоннымі ўяўленьнямі пра нібы нэгатыўны ўплыў інтэрнэту на чалавека і грамадзтва. Але, з другога боку, яна імкнецца не перабольшваць з яго выключна прагрэсісцкім укладам. На практыцы інтэрнэт выклікае зрухі рознага кшталту: адукоўвае, дэмакратызуе і салідарызуе, як прадэманстравала Арабская вясна, але і абмяжоўвае, дэманізуе і перасьледуе, як паказвае практыка зьняволеньня ў выніку віртуальных злачынстваў ці парушэньняў.

Такім парадкам, у межах курсу асаблівая ўвага будзе надавацца асноўным мітам вакол інтэрнэту (міт аб бясплатнасьці сеціва, міт аб свабодзе і ўсёдазволенасьці, міт аб (звыш)дэмакратычнасьці і г. д.).

Крытычны агляд і аналіз інтэрнэту і сеціўных практыкаў адбудзецца ў трох кірунках: палітычныя практыкі і тлумачэньні, эканамічныя практыкі, сацыяльныя і культурныя практыкі.

Галоўныя задачы курсу – азнаёміцца з асноўнымі паняткамі, падыходамі і тэорыямі ў вывучэньні сеціва, а таксама прааналізаваць сацыяльныя праблемы і сацыяльна-палітычныя зьявы праз прызму гэтых тэорыяў.

Тэксты для азнаямленьня:

Мануэль Кастельс. Галактика Интернет. Размышления об Интернете, бизнесе и обществе. Екатеринбург, 2004.

Davit Chokoshvili. The Role of the Internet in Democratic Transition: Case Study of the Arab Spring.