Гендар, сэксуальнасць, раса: сучасныя маральныя панікі

Гендарны модуль
Магістр гендарных даследаванняў, выкладчыца Кіева-Магілянскай акадэміі (Украіна)

Як суадносяцца паміж сабой пол, гендар, сэксуальнасць і раса? Ці ёсць у сэксуальнасці гісторыя? Як вынаходніцтва сэксуальнасці звязана з капіталізмам і каланіялізмам? Вакол якіх тэм сканцэнтраваны сучасныя маральныя панікі? Калі і чаму аборты сталі часткай кансерватыўнага палітычнага парадку? Што такое рэпрадуктыўная справядлівасць?

Курс закліканы даць разуменне гендара, сэксуальнасці і расы як культурна і гістарычна абумоўленых сацыяльных феноменаў. Асобная ўвага надаецца пытанням уладных адносін, аналізу сэксуальнай стратыфікацыі грамадства, сувязі сэксуальнай палітыкі з нацыяналізмам і неалібералізмам.

На семінарах мы будзем працаваць з тэарэтычнымі тэкстамі, відэаматэрыяламі, гістарычнымі дакументамі, матэрыяламі са школьных падручнікаў, сацыялагічнымі і медыцынскімі апытальнікамі – каб разгледзець, як нарматыўныя ўяўленні аб расе, гендары і сэксуальнасці прайграваюцца ў прэсе, палітыцы і паўсядзённых практыках.

Ілюстрацыя – Dasha Krotiuk​