Гендар і кінематограф: практычна-тэарэтычны курс

Гендарны модуль

Экспрэс-курс будуецца вакол канцэптуалізацыі і аналізу прынцыповых для фемінізму і постфемінізму тэмаў: улады, сэксуальнасці, цела, рэпрадукцыі / мацярынства, гвалту. У рамках курса студэнт_кі змогуць не толькі асвоіць прапанаваныя кірункі рэпрэзентацыі, крытыкі і асэнсавання заяўленых тэмаў у сучасным кінематографе і мастацтве, але і паспрабаваць праявіць сябе ў мастацкай форме і прымяніць атрыманыя веды на практыцы. Курс уключае тэарэтычныя, семінарскія, дыскусійныя і практычныя заняткі.