Фемінісцкае і гендарнае вымярэнне палітычнага

Гендарны модуль
магістар палітычных навук, палітоляг

Актуальны, модны і ўжо акадэмічны на Захадзе панятак «гендар» актыўна ўвайшоў ва ўжытак, у тым ліку ў Беларусі: прымаюцца гендарныя планы і праграмы, вядзецца гендарная палітыка, заходнія дэмакратыі імкнуцца да гендарнай роўнасьці і гэтак далей.  І паўсюль ён выклікае адрозныя рэакцыі.

У межах курсу прапануецца палітычны фокус і палітычны аналіз эмансіпацыі кабетаў і мужчынаў, гетэрасэксуалаў і геяў/лесбіянак. Гэта разуменне мажлівае менавіта дзякуючы панятку «гендар», які апісвае важныя, хоць часам і нябачныя зварушэнні, што датычаць ролі і месца кабетаў у грамадцтве. А шырэй гледзячы – патрабуе рэвізыі адносінаў паміж паламі і сэксуальнасцямі дзеля пабудовы сапраўднай роўнасці, вызвалення як кабетаў, так і мужчынаў ад традыцыйных рамак існавання. Такім парадкам, у цэнтры курсу месціцца пытанне роўнасці (ці тлумачэнні яе адсутнасці) як палоў, так і сэксуальнасцяў.

Лекцыі і сэмінары будуюцца вакол тэмаў, звязаных з гісторыяй і спэцыфікай фемінісцкай і гендарнай традыцыі (перадусім эўрапейскай, амэрыканскай і беларускай), уплывам фемінізму на палітычнае развіццё (эгалітарызацыя палоў, дзяржаўны фемінізм, гендарныя праграмы, індэкс гендарнай роўнасьці і г.д.), а таксама на іншыя практыкі людзей – моўныя, сэксуальныя, эканамічныя, прафэсійныя. Асобнае месца ў курсе займае блок, прысвечаны палітызацыі сэксуальнага пытання – дыскрымінацыі, замоўчванню ці часам нябачнасці нават у дэмакратыі (і тым больш у недэмакратыі) пытання ЛГБТК.

Курс прызначаны запоўніць лакуны ў ведах і прапаноўвае крытычны падыход, новае гендарнае і фемінісцкае вымярэнне палітычнага.

Тэксты для азнаямлення:

Joan W. Scott. Gender: A Useful Category of Historical Analysis

Олимпия де Гуж. Декларация прав женщины и гражданки

И. Булычев. О содержании ключевых понятий гендеристики // Вестник ИГЭУ. – Вып. 2. – 2005.