Дэбаты пра гістарычнае мінулае ў Беларусі

дактарант, гісторык

Ці існуюць сёння ў публічнай прасторы Беларусі спрэчкі пра гістарычнае мінулае? Калі так, то пра што спрачаюцца, як і чаму?

На пачатку 1990-х гадоў топавай тэмай гістарычных дэбатаў у Беларусі былі сталінскія рэпрэсіі ды савецкае мінулае. Сёння пра гэта гавораць мала, і гэта таксама можа быць прадметам разважанняў: ці азначае гэта, што савецкае мінулае «скончылася»? Ці мы сутыкаемся з грамадскай стомленасцю ад некаторых гістарычных тэмаў? Ці зрабіліся ахвярамі маніпуляцый з гістарычнай памяццю?

Як патлумачыць пастаяннае перапісванне падручнікаў па гісторыі ў незалежнай Беларусі? І чаму мы ўсё яшчэ спрабуем знайсці патрэбныя гістарычныя фігуры, каб абазначыць іх у якасці «нацыянальных герояў» Беларусі? Ці абмяркоўваюцца публічна «траўматычныя» перыяды нашай гісторыі? Ці ўплывае палітыка на беларускія гістарычныя дэбаты? Які ўплыў на карціну гістарычнага мінулага аказваюць адносіны з суседнімі краінамі: Расіяй, Польшчай, Літвой і Украінай?  

Прычын і нагодаў для дэбатаў пра гістарычнае мінулае можа быць шмат. У межах курса мы паспрабуем зразумець, як яны вызначаюцца ў Беларусі палітычным, сацыяльным, культурным ды іншымі кантэкстамі.

Тэксты для азнаямлення:

Бруно Гроппо. Как быть с «темным» историческим прошлым.

Алексей Ластовский. Специфика исторической памяти в Беларуси: между советским прошлым и национальной перспективой.

Морис Хальбвакс. Коллективная и историческая память.