Ад сяброўства да справядлівасці: у пошуках асэнсаванага жыцця ў супольнасці

кандыдатка філасофскіх навук

Сацыяльная справядлівасць як паняцце і як каштоўнасны арыенцір мае цэнтральнае значэнне для асэнсавання сучасных супольнасцяў. Яе даследчыкі звяртаюцца да сацыяльных практык і інстытутаў, якія вырабляюць розныя віды няроўнасці і сацыяльнага выключэння — эканамічнага, статуснага, сімвалічнага і іншых.

Не менш даследчыкі заклапочаныя тым, якія сацыяльныя практыкі і інстытуты спрыяюць росту сацыяльнай справядлівасці. Найслынны тэарэтык справядлівасці ХХ стагоддзя філосаф Джон Ролз лічыў, што такі рост немагчымы без забеспячэння ў грамадстве сама- і ўзаемапавагі яго членаў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі, эканаміст і філосаф Амартыя Сен разам з філосафкай Мартай Нуссбаум змясцілі ў цэнтр сваёй мадэлі справядлівага грамадства «годнае жыцьцё». Іх падыход, заснаваны на ацэнцы чалавечых здольнасцяў (capabilities approach), дазваляе імкнуцца да такога грамадскага ўклада, які максімальна ўлічвае чалавечую своеасаблівасць і грунтуецца на клопаце аб сацыяльнай інклюзіі.

Яшчэ адзін важнейшы напрамак разважанняў аб справядлівым сацыяльным укладзе — асэнсаванне таго, як людзі могуць жыць разам і ствараць суполкі, у якіх годнае жыццё становіцца магчымым. Пачынаючы з Арыстоцеля, асаблівае значэнне для такіх супольнасцяў надаецца сяброўскім адносінам, якія могуць служыць цэнтральнай перадумовай для забеспячэння ў грамадстве справядлівасці.

У фармаце інтэрактыўных лекцый, семінараў і дыскусій мы будзем разбірацца з тым, якое месца займае ідэя справядлівасці ў жыцці кожнага і кожнай з нас. Ці варта імкнуцца да роўнасці? Ці сапраўды годнае жыццё і сама- і ўзаемапавага з'яўляюцца найважнейшымі арыенцірамі ў нашым жыцці? Што дазваляе супольнасцям быць праваднікамі сацыяльнай справядлівасці? Нарэшце, чаму сёння важна даследаваць розныя сферы справядлівасці (напрыклад, гендарную або экалагічную)?

 У выніку праходжання курса студэнты і студэнткі:

- даведаюцца пра ключавыя структуры і інстытуты справядлівага грамадства, а таксама пра спосабы аргументацыі ў падтрымку справядлівасці;

- навучацца прымяняць гэтыя веды для аналізу сучасных таварыстваў, уключаючы беларускае.

Матэрыялы для азнаямлення:

А. Сен. Идея справедливости. М., 2016.
Аристотель. Никомахова этика. Книга 8 («Трактат о дружбе») 

О. Шпарага. Само- и взаимоуважение по ту сторону абстрактности и социального унижения(20.05.2016) // Открытый философский факультет