Сучаснае мастацтва і тэатр

сокіраўніца канцэнтрацыі,
мастацтвазнаўца, мастацкая куратарка
сокіраўніца канцэнтрацыі,
магістр тэатральнага мастацтва, рэжысёр

Сучаснае (contemporary) мастацтва і тэатр — складаныя сінтэтычныя з'явы, якія задзейнічаюць розныя віды мастацтваў і выразных сродкаў. Сёння паміж тэатрам і сучасным мастацтвам сціраюцца межы, а традыцыйныя, «статычныя» ўяўленні пра іх прыроду размываюцца. У сучасным тэатры выкарыстоўваюцца відэа-арт ды інсталяцыя, мультымедыя і фатаграфія, а ў сучасным мастацтве — тэатральныя практыкі, элементы сontemporary dance ды іншыя.

Канцэнтрацыя «Сучаснае мастацтва і тэатр» уяўляе сабой сінтэтычны і міждысцыплінарны эксперымент, які будзе спалучаць тэорыю і практыку, аналіз і рэалізацыю творчых ідэй. У ходзе навучання студэнты и студэнткі будуць вывучаць знакавыя тэарэтычныя тэксты, удзельнічаць у дыскусіях і вучыцца практычным навыкам.

Усе курсы канцэнтрацыі выкладаюцца паводле сістэмы Liberal Arts.

Задачы тэарэтычнай часткі праграмы:

  • разам са студэнтамі і студэнткамі выявіць блізкія рысы і тэндэнцыі ў развіцці сучаснага мастацтва і тэатру;
     
  • навучыць вызначаць агульныя для гэтых відаў мастацтва сродкі і прыёмы мастацкай выразнасці;
     
  • прапанаваць прыклады аналітычных оптык, з дапамогай якіх можна разумець і аналізаваць сучаснае мастацтва і тэатр;
     
  • навучыць бачыць узаемаўплыў рынку і мастацкай сферы.

Задачы практычнай часткі:

  • навучыць не толькі разумець сучаснае мастацтва і тэатр, але і абмяркоўваць і пісаць пра іх;
     
  • прапанаваць фармат калектыўнай працы над стварэннем арт-праекта;
     
  • даць магчымасць атрымаць вопыт напісання сцэнару, сцэнічнай працы ў розных цялесных тэхніках, распрацоўкі канцэпцыі праекта і стратэгіі яго прасоўвання і г. д.;
     
  • навучыць выкарыстоўваць сучасныя метады менеджменту ў галіне мастацтва і тэатру.

Канцэнтрацыя «Сучаснае мастацтва і тэатр» дае магчымасць вучыцца і працаваць на лекцыях і майстар-класах разам з беларускімі і замежнымі спецыяліст_камі. Гэтая праграма прапануе ўнікальны погляд на гісторыю двух відаў мастацтва, у аснове якога ляжыць кантэкстуалізацыя мастацкіх кірункаў і твораў. Праграма ўяўляе сабой сінтэз тэатра і мастацтва і спалучае тэарэтычны і практычны блокі.

Мяркуецца, што студэнт_кі, якія атрымалі ў ходзе навучання базавыя кампетэнцыі, у далейшым змогуць развіваць іх у праектах арт-лабараторыі «Радыус» і Лабараторыі сыцыяланьга тэатра ECLAB.

КУРСЫ

1-Й СЕМЕСТР

Валянціна Мароз
Алена Мальчэўская, Святлана Уланоўская, Таня Арцімовіч

2-Й СЕМЕСТР