Iнтэрнэт i грамадства

кіраўнік канцэнтрацыі,
кандыдат гістарычных навук

Развіццё інтэрнэту істотна паўплывала на шмат якія традыцыйныя ўяўленні пра грамадства. Глыбокія змены ў палітычнай, эканамічнай, прававой і прафесійнай сферах відавочныя для ўсіх. Аднак адзінага пункту гледжання на гэтыя трансфармацыі няма – экспаненцыяльнае развіццё інтэрнэту ды імклівы рост інтэрнэт-аўдыторыі па ўсім свеце прывялі да таго, што сёння навукоўцы разглядаюць інтэрнэт з розных даследчых пазіцый.

Мэта курсаў канцэнтрацыі «Інтэрнэт і грамадства» – міждысцыплінарнае вывучэнне зменаў, звязаных з развіццём інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ды інтэрнэту ў розных сферах жыцця, каб падрыхтаваць студэнтаў да актыўнага і дзейснага ўдзелу:

  • у этычных і палітычных дыскусіях пра ўплыў на сучаснае грамадства спецыфічных характарыстык інтэрнэт-прасторы як асаблівага віду сацыяльнай рэальнасці;

  • у працэсах прыняцця палітычных рашэнняў у дачыненні інтэрнэту на нацыянальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях;

  • у распрацоўванні і ажыццяўленні праектаў для грамадскіх аб'яднанняў і рухаў, а таксама бізнес-ініцыятываў.

Мяркуецца, што базавыя кампетэнцыі, атрыманыя студэнтамі ў межах канцэнтрацыі, будуць далей развівацца ў праектах Цэнтра даследаванняў інтэрнэту пры ECLAB.

 

КУРСЫ