Што дае навучанне ў ECLAB? Акрамя крытычнага мыслення і новай оптыкі для аналізу твораў мастацтва я набыла надзвычайны досвед працы ў калектыве. Лекцыі і майстар-класы, дыскусіі і творчыя заданні – усё гэта вучоба ў ECLAB.

Мае знаёмыя пыталі, што я вывучаю ў каледжы, дзе завісаю амаль кожны будны вечар. Я горда адказвала, што з'яўляюся студэнткай канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр».

Што дае навучанне ў ECLAB? Акрамя крытычнага мыслення і новай оптыкі для аналізу твораў мастацтва я набыла надзвычайны досвед працы ў калектыве. Практычна штодзённыя лекцыі і майстар-класы, дыскусіі і творчыя заданні – усё гэта вучоба ў ECLAB.

Паралельна я вучылася ў дзяржаўным універсітэце, таму мне ёсць з чым параўноўваць: сумныя лекцыі, недастаткова кваліфікаваныя выкладчыкі, бескарысны дыплом ... І, вядома, гэта ўсё не пра ECLAB.

Хацелася б падзякаваць ўсім выкладчыкам і выкладчыцам каледжа, і асабліва Аксане Жгіроўскай і Валянціне Мароз. Дзякуй, што далі нам магчымасць раскрывацца і расці!

 

ВЫПУСКНІКІ ПРА ECLAB


Аляксандр Сцяпанаў
ECLAB дае магчымасць наблізіцца да заходняга ўзроўню soft skills тут у Беларусь. А яшчэ ECLAB практычны. Напрыклад, для маёй працы па стварэнні лічбавых прадуктаў.
Марына Майсіеня
Што дае навучанне ў ECLAB? Акрамя крытычнага мыслення і новай оптыкі для аналізу твораў мастацтва я набыла надзвычайны досвед працы ў калектыве. Лекцыі і майстар-класы, дыскусіі і творчыя заданні – усё гэта вучоба ў ECLAB.
Юлія Занямонская
Тэмы, якія закранаюцца на занятках у ECLAB, міжволі ўваходзяць у паўсядзённае жыццё, трансфармуюць акружэнне, мяняюць стаўленне да шматлікіх працэсаў. Я навучылася не баяцца пераменаў, у мяне з'явілася прага ведаў, я сустрэла людзей, якіх зараз па праву магу назваць сябрамі
Улада Вараб'ёва
Вучоба ў ECLAB пашырыла мае веды, дала магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял, пазнаёміла з цікавымі людзьмі і прымусіла задумацца пра многія з'явы. Будзьце актыўнымі, выказвайце сваё меркаванне, нават калі яно не супадае з меркаваннем аўдыторыі і выкладчыкаў, таму што ў ECLAB ёсць месца ўсім.
Лера Фадзеева
ECLAB унікальны, у першую чаргу, як супольнасць – ніколі я не сустракала столькі людзей з такімі рознымі поглядамі і інтарэсамі. Самае яркае ўражанне ад вучобы – гэта сяброўства. Кожны момант, праведзены ў еклабаўскай супольнасці, быў бясцэнны.
Дар'я Ржаўцава
Я магу апісаць ECLAB адным словам – натхненне. І яно жыве паўсюль: у выкладчыках і выкладчыцах, студэнтах і студэнтках, зносінах, праектах, а галоўнае – у імкненні рухацца далей і займацца тым, што сапраўды любіш!

Старонкі