Падчас вучобы ў ECLAB я пераканалася, што навокал вельмі шмат цікавых, глыбока захопленых сваімі вузкімі тэмамі (і гэтым выдатных) людзей. Тут матываваныя, а не «адбываючыя», выкладчыкі, матываваныя студэнты.

У нейкі момант я зразумела, што ўжо некалькі гадоў нідзе не вучылася, і гэта было дзіўна. Мне хацелася трапіць у сераду людзей, якія думаюць і не дзеляць свет толькі на чорнае і белае, і мае пошукі прывялі ў сферу нефармальнай адукацыі. Да гэтага я займалася самаадукацыяй, і мне, з аднаго боку, не хапала сістэмных ведаў, але з іншага – у мяне ўжо быў вопыт таго дзівоснага адчування, калі перамяшчаешся ў іншы свет, геаграфічна застаючыся на месцы.

Падчас вучобы ў ECLAB я пераканалася, што навокал вельмі шмат цікавых, глыбока захопленых сваімі вузкімі тэмамі (і гэтым выдатных) людзей. Тут матываваныя, а не «адбываючыя», выкладчыкі, матываваныя студэнты. І мне вельмі падабаецца ідэя ECLAB пра супольнасць. Акрамя таго, я знайшла месца, дзе для маіх журналісцкіх тэкстаў мне могуць параіць добрых суразмоўцаў і суразмоўніц.

Навучаючыся ў ECLAB, важна памятаць пра мэту, з якой вы туды прыйшлі. Паспець усё тут, здаецца, немагчыма. Трэба старанна вывучаць праграмы прапанаваных курсаў: асабіста мне было проста там, дзе цікава, і складана на тых курсах, з якімі я не ўгадала. Гэта тым больш важна з-за значнай нагрузкі. ECLAB – не гурток па інтарэсах раз на тыдзень.

ВЫПУСКНІКІ ПРА ECLAB


Аляксандр Сцяпанаў
ECLAB дае магчымасць наблізіцца да заходняга ўзроўню soft skills тут у Беларусь. А яшчэ ECLAB практычны. Напрыклад, для маёй працы па стварэнні лічбавых прадуктаў.
Марына Майсіеня
Што дае навучанне ў ECLAB? Акрамя крытычнага мыслення і новай оптыкі для аналізу твораў мастацтва я набыла надзвычайны досвед працы ў калектыве. Лекцыі і майстар-класы, дыскусіі і творчыя заданні – усё гэта вучоба ў ECLAB.
Юлія Занямонская
Тэмы, якія закранаюцца на занятках у ECLAB, міжволі ўваходзяць у паўсядзённае жыццё, трансфармуюць акружэнне, мяняюць стаўленне да шматлікіх працэсаў. Я навучылася не баяцца пераменаў, у мяне з'явілася прага ведаў, я сустрэла людзей, якіх зараз па праву магу назваць сябрамі
Улада Вараб'ёва
Вучоба ў ECLAB пашырыла мае веды, дала магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял, пазнаёміла з цікавымі людзьмі і прымусіла задумацца пра многія з'явы. Будзьце актыўнымі, выказвайце сваё меркаванне, нават калі яно не супадае з меркаваннем аўдыторыі і выкладчыкаў, таму што ў ECLAB ёсць месца ўсім.
Лера Фадзеева
ECLAB унікальны, у першую чаргу, як супольнасць – ніколі я не сустракала столькі людзей з такімі рознымі поглядамі і інтарэсамі. Самае яркае ўражанне ад вучобы – гэта сяброўства. Кожны момант, праведзены ў еклабаўскай супольнасці, быў бясцэнны.
Дар'я Ржаўцава
Я магу апісаць ECLAB адным словам – натхненне. І яно жыве паўсюль: у выкладчыках і выкладчыцах, студэнтах і студэнтках, зносінах, праектах, а галоўнае – у імкненні рухацца далей і займацца тым, што сапраўды любіш!

Старонкі